Перайсці да зместу

Музей скульптур пад адкрытым небам Мідлхейм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей скульптур пад адкрытым небам Мідлхейм
Заснаваны 1950[1]
Адкрыты 1951
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
  • 200 000 чал.
Памеры фонду 1360
Адрас Middelheimlaan 61[2]
middelheimmuseum.be (гал.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Замак у неакласічным стылі, дзе экспануецца частка калекцыі

Музей скульптур пад адкрытым небам Мідлхейм (нідэрл.: Openluchtmuseum voor beeldhouwkunst Middelheim, фр.: Musée de sculpture en plein air de Middelheim) — музей пад адкрытым небам у бельгійскім горадзе Антверпен.

Парк Мідлхейм вядомы з 1342 года, у 1910 годзе ён быў выкуплены горадам у прыватных уладальнікаў. У час Другой сусветнай вайны быў моцна пашкоджаны падчас авіяцыйных бамбардзіровак. У 1950 годзе ў парку прайшла першая міжнародная выстаўка скульптуры і ў тым жа годзе па ініцыятыве бургамістра Антверпена Крайбекса быў створаны музей сучаснай скульптуры пад адкрытым небам. У стварэнні музея таксама прымалі ўдзел і вядомыя замежныя спецыялісты, у тым ліку прафесар Палукіні, скульптары Генры Мур і Восіп Цадкін.

У калекцыі музея 1360 твораў мастацтва, у тым ліку 480 скульптур, 280 медалёў і 600 малюнкаў і гравюр.

  • Т. А. Седова, «Художественные музеи Бельгии» (серия «Города и музеи мира»), издательство «Искусство», 1972, стр.209-218 (руск.)

  1. http://www.middelheimmuseum.be/nl/pagina/geschiedenis Праверана 10 чэрвеня 2017.
  2. а б https://erfgoedkaart.be/?id=7854